14 жніўня Palina ва Уроцлаве
14.08.2024 // 19:00 // Klub Łącznik, WROCŁAW
Galeria
BEL:
Palina - інды-поп спявачка і аўтарка з Мінска. Palina стварае электронныя балады, у якіх можна пачуць чуллівы мінімалізм у стылі The ХХ. Атмасферу яе трэкаў вызначае пяшчотны і адначасова пранізлівы вакал. Выразны візуальны стыль артысткі спалучае ў сабе тэатральнасць, абсурд і містыку.
Cольная кар'ера Palina пачалася ў 2016 годзе. У 2018 годзе Palina стала фіналісткай шоу X-фактар ва Украіне. Яе трэкі былі скарыстаныя ў якасці афіцыйных саўндтрэкаў да папулярных серыялаў. Live-выкананне трэка “Месяц” апублікаваў на сваёй старонцы ў інстаграмм Юры Дудзь, таксама гэты трэк суправаджаў шматлікія трэнды цік-току і сабраў больш за 50 мільёнаў праслухоўванняў. Кавер-версія Palina на песню Таццяны Снежынай “Позові меня с собой” некалькі тыдняў пратрымалася ў топ-100 Apple Music Russia, Apple Music Ukraine, Apple Music Kazakhstan.
У раннія гады творчасці Palina выступала пад псеўданімам Рэспубліка Паліна і выконвала лірычныя песні пад гітару.
14 жніўня клуб Łącznik (Tramwajowa 1-3)
19:00 дзверы, 20:00 старт
Квіткі: ад 60 злотых.
ENG:
Palina - is a sensitive and minimalist Belarusian smart pop-music project. Palina started her professional career as a musician in 2011. Her musical works quickly attracted the attention of listeners and spread widely on the Internet. Palina’s repertoire mainly consists of her own works, and she performs songs in four languages (Belarusian, Russian, Ukrainian, and French). During this time, the singer released four studio albums and actively engaged in live performances.
In 2018, Palina became a finalist of the X-factor show in Ukraine. After that her tracks have been used as official soundtracks for the popular TV series and movies. Palina's most popular songs (“Месяц”, “Я бы уплыла в океан”, “Позови меня с собой”) have been streamed more than 50 million times and spread widely through instagram and tik-tok trends.
In addition to her work as a solo artist, Palina is also a successful music producer in the fashion industry, collaborating with well-known brands (Vogue Poland, Levi’s, Reserved, Patrizia Pepe, CCC, 4F) to create unique sound design. Her musical compositions are often used in fashion shows, films and commercials.
Opinie